Зварот да беларускага народа

© dp.ua

Дарагія беларусы!

Дыктатар Лукашэнка і яго злачынны рэжым актыўна садзейнічаюць Расійскай Федэрацыі ў развязанай супраць Украіны вайне, падчас якой за 4 дні загінула 198 мірных людзей, у тым ліку дзяцей, і 1115 паранена, бамбуюць дзіцячыя садкі, школы і лякарні. Самаабвешчаны ўрад Беларусі дае поўную і безумоўную згоду на выкарыстанне вашай зямлі для нанясення ракетна-бомбавых удараў па цывільным насельніцтве Украіны і адпраўкі дыверсійна-разведвальных груп. Лукашэнка пагражае размяшчэннем расійскай ядзернай зброі і выкарыстання яе супраць Украіны.

Паколькі расійскія акупанты сустракаюць жорсткі супраціў як з боку Узброеных Сіл Украіны, так і мірнага насельніцтва, Пуцін паспрабуе наўпрост прыцягнуць вашу краіну да нападу на суседзяў і ўчынення ваенных злачынстваў, за якія давядзецца адказваць у Гаазе. Існуе рызыка, што ў найбліжэйшыя дні, калі не гадзіны, будзе прынятае рашэнне аб уступленні Беларусі ў вайну і задзейнічанні ўсіх яе вайсковых сіл.

Не давайце дыктатару і надалей разбураць жыцці. Не верце прапагандзе, якая кажа, што ўкраінцы, якія хаваюцца ў бамбасховішчах і падвалах, – нацысты. Мы з вамі лепш за ўсіх памятаем, што такое сапраўдны нацызм, бо менавіта беларусы і ўкраінцы страцілі больш за ўсё людзей у барацьбе супраць гэтага страшнага зла. Цяпер яно прыходзіць да нас зноў, 24 чысла ў 4 раніцы без аб’яўлення вайны.

Мы ўпэўненыя, што беларусы – годныя людзі, якія пакутуюць пад прыгнётам злачыннага рэжыму і не хочуць дзяліць з ім адказнасць за вайну, мэта якой у знішчэнні самой украінскай дзяржавы, якая заўсёды была дружалюбнай да вас.

Аб’ядноўвайце сілы, каб спыніць Лукашэнку ў яго нізкім спрыянні Пуціну.

Падтрымайце Украіну.

Падтрымайце праўду.

Падтрымайце мір.